28 лiстапада 2026, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падсцяліць кату»: беларусы дзеляцца парадамі, куды адпраўляць прапагандысцкія газеты

1
«Падсцяліць кату»: беларусы дзеляцца парадамі, куды адпраўляць прапагандысцкія газеты

«Савбеліяй» добра распальваць печ.

Беларусы абмяркоўваюць у Threads, што рабіць з прапагандысцкімі газетамі, падпіску на якія ім навязваюць. Прычынай стаў допіс карыстальніцы, абуранай тым, што ў арганізацыях дагэтуль прымушаюць траціцца на непатрэбную прэсу.

«Навошта ў век інтэрнэту газеты»

Аўтарка допісу не разумее, чаму людзі павінны за свой кошт падтрымліваць «Белпошту» і стратныя выданні. Заадно яна пералічыла, на што могуць прыдацца такія газеты.

«Навошта ў век інтэрнэту газеты, калі гэта не для нейкіх бабуль? Рэзці катам на напаўняльнік? Збіраць і здаваць у макулатуру?»

У каментарыях ідэю развілі: газеты, паводле слоў адной з удзельніц абмеркавання, можна хаця б пачытаць, падсцяліць кату або выкарыстаць для распалкі.

Колькі каштуе «добраахвотная» любоў да прэсы

Адна з каментатаркаў распавяла, што ёй давялося аформіць падпіску на 156 рублёў, хоць гэтыя выдаткі кампенсуюцца. Аўтарка допісу заўважыла, што без кампенсацыі гэта быў бы сапраўдны рабунак.

Іншым даводзіцца плаціць са сваёй кішэні. Асабліва шмат скаргаў звязана са школамі.

«У снежні 80 руб. трэба здаць на школьныя газеты прымусова. Адкуль бяруцца такія сумы? Таксама бесіць гэтая абавязалаўка».

Паводле слоў яшчэ адной карыстальніцы, у школах выпісваюць па два экзэмпляры «Юнага ратавальніка» на клас, і выдаткі кладуцца на плечы бацькоў. Не абыходзяць бокам і работнікаў бібліятэк: іх таксама прымушаюць падпісвацца, хаця ў чытальных залах газеты і так ёсць.

Спрачацца з такімі парадкамі, лічаць некаторыя беларусы, сабе даражэй. Адна з удзельніц абмеркавання абурылася тым, што грошы патрабуюць нават са школьнікаў, якія самі не зарабляюць.

«І змагацца немагчыма. Адразу траўля і звальненне».

Падпіскамі, мяркуючы па каментарыях, справа не абмяжоўваецца: карыстальніца таксама паскардзілася на навязванне латарэйных білетаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲