27 лiстапада 2026, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: За спінай Лукашэнкі разгарнулася закулісавая барацьба

6
Наталля Радзіна: За спінай Лукашэнкі разгарнулася закулісавая барацьба
Наталля Радзіна

Вялікая размова пра змену ўлады і будучыню Беларусі.

На змену Лукашэнку прыйдзе пераходны ўрад, які правядзе свабодныя выбары, а Беларусь цягам 10 гадоў пасля сыходу дыктатара ўвойдзе ў НАТА і ЕС.

Пра гэта галоўная рэдактарка сайта Charer97.org Наталля Радзіна распавяла у вялікім інтэрв’ю вядомаму журналісту Яўгену Кіселёву.

Таксама яна ацаніла перспектывы распаду Расіі, назвала ўмову змены ўлады ў Мінску і абазначыла сваю пазіцыю па канфлікце Сяргея і Святланы Ціханоўскіх, заявіўшы, што «ім абодвум не месца ў беларускай палітыцы».

Галоўная рэдактарка сайта Charer97.org раскрытыкавала журналістку французскага выдання Le Point, якая ўзяла інтэрв’ю ў Лукашэнкі, і звярнула ўвагу на цікавыя факты з яе біяграфіі, якія тлумачаць нечаканы прыезд у Мінск.

Наталля Радзіна ўпэўненая, што Лукашэнка перастаў што-небудзь вырашаць, а за ягонай спінай разгарнулася закулісавая барацьба.

Якія групы ў атачэнні дыктатара вядуць барацьбу за ўладу? Чаму Захад памыляецца, робячы стаўку на офіс Ціханоўскай? Хто перамагае ў барацьбе халадзільніка і тэлевізара ў Расіі? Чаму нам усім варта прыслухацца да прагнозу вядомага пісьменніка Віктара Суворава?

Пра гэта і не толькі глядзіце ў інтэрв’ю Наталлі Радзінай YouTube-каналу Яўгена Кіселёва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲