Крэмль дзіўна адрэагаваў на заяву Трампа пра «вялікую здзелку» па Украіне
1- 6.11.2026, 14:37
- 1,602
Пяскоў нічога не ведае.
Прэс-сакратар расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў не змог прывесці падрабязнасці адносна анансаванай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам «вялікай здзелкі» па Украіне, пішуць расійскія СМІ ў пятніцу, 6 лістапада.
На пытанне прапагандыстаў пра здзелку, якая, паводле слоў Трампа, «можа ахопліваць усю Еўропу», Пяскоў заявіў, што «ніякіх падрабязнасцяў няма».
Ён таксама прызнаў, што дыскусія з Еўропай будзе неабходная, калі пойдзе гаворка пра гарантыі бяспекі для Украіны і краіны-агрэсара, а таксама пра будучыню еўрапейскай сістэмы бяспекі. Пры гэтым Пяскоў сцвярджае, што з боку Еўропы назіраецца «зацягнутая нярашучасць» і нібыта негатоўнасць да дыялогу з Масквой.
5 лістапада Трамп падчас зносін з журналістамі ў Белым доме заявіў, што па Украіне будзе заключаная «вялікая здзелка».
«Гэта будзе вельмі буйная здзелка. Яна ахопіць не толькі Украіну — я б нават сказаў, што яна можа ахапіць усю Еўропу. Гэта будзе вялікая, выдатная здзелка, і ўсе будуць у захапленні», — заявіў Трамп.