6 лiстапада 2026, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вэстэрн у Латвіі: беларусы выкідвалі кантрабанду з цягніка на хаду

Вэстэрн у Латвіі: беларусы выкідвалі кантрабанду з цягніка на хаду

Праваахоўнікі канфіскавалі 140 000 цыгарэт маркі NZ Gold.

У Даўгаўпілсе 4 лістапада супрацоўнікі Латгальскага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнай паліцыі Латвіі затрымалі двух грамадзян Беларусі: машыніста цягніка і яго памочніка. Мужчын падазраюць у кантрабандзе.

Па звестках паліцыі, цягнік прыбыў у Даўгаўпілс з Беларусі, а падчас руху экіпаж выкідаў з лакаматыва пакеты з нелегальнымі цыгарэтамі. Праваахоўнікі канфіскавалі 140 000 цыгарэт маркі NZ Gold з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.

Па факце кантрабанды распачата крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 190 Крымінальнага закона Латвіі, якая прадугледжвае адказнасць за кантрабанду, учыненую арганізаванай групай або ў буйным памеры. За такое злачынства пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Таксама магчымы прабацыйны нагляд тэрмінам да трох гадоў і забарона займацца пэўнай дзейнасцю або займаць пэўныя пасады тэрмінам да пяці гадоў.

Паліцыя плануе 6 лістапада звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб арышце абодвух затрыманых. Следства працягваецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲