Фотафакт: Дзве Нямігі ў Мінску
4- 6.11.2026, 15:30
- 1,628
Пазнаеце знаёмыя мясціны?
Блогер апублікаваў у сацсетцы Threads фота вуліцы Няміга, зробленае ў 1926 годзе. Здымак, які першапачаткова быў чорна-белы, афарбаваны з дапамогай ШІ.
«Тут нават дзве Нямігі — рака і вуліца», — напісаў ён.
З ракой Няміга звязана першае згадванне Мінска ў Аповесці мінулых гадоў, дзе апісваецца бітва паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і сынамі кіеўскага князя Яраслава Мудрага ў 1067 годзе.

Да XIX стагоддзя Няміга моцна абмялела, рэчышча высахла, і назву пачалі ўжываць у дачыненні да вуліцы. Але яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя па праезнай частцы працякаў ручай — рэштак высахлай ракі. Пасля ліўневых дажджоў, а таксама вясной і восенню ён разліваўся, заліваў вуліцу і прылеглую плошчу. Каб прадухіліць паводкі, было прынята рашэнне заключыць Нямігу ў бетонныя трубы. У 1926 годзе раку ў яе ніжнім цячэнні заключылі ў калектар, вуліцу замастылі брукам, тратуары заасфальтавалі. У 1955 годзе ў калектар заключылі ўчастак верхняга цячэння — астатнюю частку ракі, якая праходзіла ў раёне вуліцы Грушэўскай.