6 лiстапада 2026, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска змагаецца з МТС

3
Беларуска змагаецца з МТС

Аператар спісаў 583 рублі за званкі, якіх яна не рабіла.

Беларуска расказала ў сацсетцы Threads пра «сюрпрыз», які чакаў яе пасля прылёту з Кітая.

«Злятала, значыць, у камандзіроўку, — піша яна. — Атрымала «падарунак» па вяртанні ў Беларусь. Роўмінг 5G за мяжой быў падключаны да нумара тэлефона МТС.

Учора села ў самалёт з Гуанчжоу ў Маскву, уключыла рэжым палёту. Спакойна праспала ўвесь палёт. Па прылёце ўключыла тэлефон — а там на балансе мінус 583 рублі. Гляджу выдаткі: уваходны званок з нумара, які ў мяне заблакаваны — спісанне за гэта сто рублёў. А потым перанакіраванне на нумар галасавой пошты МТС — яшчэ 506 рублёў.

МТС, што гэта такое?»

Аўтарка паста звярнулася ў службу падтрымкі, але ёй прапанавалі чакаць адказу як мінімум два тыдні.

«Лятаю не ўпершыню. Вось ужо тры гады камандзіровак, — піша яна. — Усё ўключала і рабіла, як звычайна. Такое адбываецца ўпершыню. Цяпер напісала заяву ў МТС. Чаканне адказу — ад 14 дзён да месяца. Шыкарна. Увесь гэты час давядзецца быць без свайго нумара».

Адзін з каментатараў, як заўважыў сайт Charter97.org, адзначыў, што мабільны аператар перавысіў максімальны памер запазычанасці, устаноўлены законам:

«Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2026 года № 108 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях аказання паслуг электрасувязі». Гэтым дакументам былі ўнесеныя змяненні і дапаўненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі, якія замацавалі абавязковы ліміт запазычанасці (не больш за 5 базавых велічынь)».

225 р — гэта максімум, які яны маюць права вам выставіць

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲