6 лiстапада 2026, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Палітычная карма настігла прыхільнікаў Трампа

Politico: Палітычная карма настігла прыхільнікаў Трампа
Ліз Трас

Ліз Трас стала «чорнай меткай».

Былая прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Ліз Трас апынулася ў Мар-а-Лага напярэдадні разгромнай паразы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у ЗША. Супадзенне выклікала жарты пра своеасаблівы «праклён» брытанскай палітыкіні, чыё кароткае знаходжанне пры ўладзе скончылася эканамічным узрушэннем, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

Напярэдадні галасавання Трас наведала рэзідэнцыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у Фларыдзе. Там яна пазіравала з кнігай дэпутата Еўрапарламента Дамініка Тарчыньскага «Будзь як Польшча» разам з самім аўтарам і іншымі гасцямі.

У 2022 годзе ўрад Трас праіснаваў усяго 49 дзён. Яе эканамічная праграма выклікала абвал брытанскага фінансавага рынку, пасля чаго прэм’ер-міністарка пакінула пасаду. Аднак у сваёй новай кнізе «Рабаванне банка» яна ўскладае адказнасць за тое, што адбылося, на «магутны эканамічны істэблішмент».

Трас нядаўна зноў заявіла, што прычынай крызісу быў не яе міні-бюджэт, а «рэзкі скачок на рынку дзяржаўных аблігацый».

Еўропе варта было б накіраваць былую прэм’ер-міністарку на перамовы з Пуціным. Калі яе «праклён» спрацуе, расійскі прэзідэнт неадкладна спыніць вайну ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲