7 лiстапада 2026, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арле ракеты ўразілі завод, які вырабляе дэталі для «Іскандэраў»

У Арле ракеты ўразілі завод, які вырабляе дэталі для «Іскандэраў»

Гарыць ключавы для расійскай «абаронкі» комплекс прадпрыемстваў.

Уначы на 7 лістапада расійскі Арол апынуўся пад ракетным ударам. Папярэдне пад удар трапіў раён заводаў «Пратон», якія вырабляюць кампаненты для комплексаў «Іскандэр-М» і «Панцыр-С1».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы.

Пасля атакі ў Арле ўспыхнуў пажар, ён бачны на відэа, якія публікуюцца ў сеціве. Паводле папярэдніх звестак, пад удар трапіў комплекс прадпрыемстваў «Пратон».

Афіцыйныя даныя пра наступствы ўдару і маштабы разбурэнняў расійскія ўлады пакуль не абнародавалі.

«Пратон» распрацоўвае і вырабляе аптаэлектронную тэхніку, паўправадніковыя прыборы, святлодыёдную прадукцыю і сілавую электроніку.

Прадпрыемства з’яўляецца важным звяном расійскага ВПК. Яно забяспечвае кампанентамі для ракетных комплексаў «Іскандэр-М» і зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С1».

Сілы абароны рэгулярна наносяць удары па прамысловых аб’ектах у глыбіні Расіі. Напрыканцы кастрычніка ўкраінскія дроны атакавалі Амск, дзе пад удар трапілі завод «Амскі каўчук» і склад Ozon. На спадарожнікавых здымках бачна, што склад Ozon у Амску часткова выгарэў, хоць ад мяжы з Украінай да яго больш за 2500 км.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲