Момант затрымання стрэлака ў Кракаве трапіў на відэа
3- 7.11.2026, 19:42
- 2,900
У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць зброі.
Сёння, 7 лістапада, у цэнтры польскага Кракава адбылася страляніна. Турыстка зняла на відэа момант затрымання стрэлака.
Так, патрульны паліцэйскі на відэа прынамсі сем разоў стрэліў у ўжо параненага тэрарыста, а затым сам апусціўся на моставую — відавочна, сам паранены.
Турыстку, якая зняла гэты момант, пытаюцца па-англійску: «Што гэта, кіно здымаюць?» — «Не, гэта не кіно», — адказвае яна.
Усяго падчас тэракту прынамсі 5 чалавек загінулі, 17 былі параненыя, з іх двое — паліцэйскія. Адзін з паліцэйскіх, будучы параненым, змог-такі нейтралізаваць нападніка.
У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць зброі, паведамляюць польскія СМІ.