8 лiстапада 2026, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страляніна ў Кракаве: у Польшчы абвешчана нацыянальная жалоба

1
Страляніна ў Кракаве: у Польшчы абвешчана нацыянальная жалоба
Фота: Getty Images

(Абнаўляецца) Сусветныя палітыкі падтрымліваюць польскі народ.

У суботу, 7 лістапада, на Галоўным Рынку ў польскім Кракаве адбылася страляніна. Паліцыя паведаміла пра гібель шасці чалавек. Яшчэ 15 чалавек параненыя, сярод іх двое паліцэйскіх. Нападнік — 24-гадовы грамадзянін Польшчы; яго паранілі, затрымалі і даставілі ў бальніцу. У доме Міхала О., які адкрыў агонь па людзях у Кракаве, у Астравец-Свентакшыскім былі знойдзены целы дзвюх жанчын і мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі. Паліцыя пацвердзіла, што ахвяры — 52-гадовая маці нападніка, яго 53-гадовы бацька і 20-гадовая сястра.

Пацярпелыя ў Кракаве паліцэйскія, старшыя паставыя Якуб Кулік і Артур Маранскі, якія затрымалі нападніка, знаходзяцца ў бальніцы, іх стан цяжкі. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў паліцэйскіх героямі. Улады заклікалі здаваць кроў для аднаго з іх, Якуба Куліка.

Нядзеля — першы з двух дзён нацыянальнай жалобы пасля трагедыі ў Кракаве.

Сайт Charter97.org сочыць за падзеямі вакол тэракту ў Кракаве.

11:25

Міністр лічбавізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі:

«Мы назіраем узмоцненую актыўнасць па распаўсюджванні фальшывай і непацверджанай інфармацыі. Кожнае такое паведамленне фіксуецца, а польскія службы працуюць над спыненнем ілжывых наратываў».

11:23

«Я глыбока ўражаны і засмучаны трагічнымі падзеямі ў Кракаве», — напісаў пасол Японіі ў Польшчы Акіра Коно. «У гэты цяжкі час мы поўнасцю салідарныя з жыхарамі Кракава і ўсёй Польшчы», — запэўніў ён.

11:10

Галоўны Рынак у Кракаве і прылеглыя вуліцы зноў закрыюць. Ідзе гаворка пра паўторны агляд і фіксацыю слядоў, паведаміла прэс-сакратарка малапольскай паліцыі.

11:00

Марыяцкі хэйнал учора а 21:00 быў прыпынены на 12 гадзін у знак жалобы. Гэта першы такі выпадак з 1939 года, паведаміў прадстаўнік малапольскай пажарнай службы капітан Хуберт Цэпты.

У нядзелю а 9:00 хэйнал зноў прагучаў з вежы Марыяцкага касцёла.

10:55

Стан аднаго з паліцэйскіх, параненых у суботнім нападзе ў Кракаве, стабільны; другога — цяжкі, але стабільны, паведаміла ў нядзелю раніцай прэс-сакратарка МУС Караліна Галецкая.

Паводле яе слоў, стан нападніка таксама цяжкі, але стабільны.

10:50

«Часта ў нядзелі, калі я круціўся на кухні, бачыў, як гэты спадар, бацька з сынам, сядалі ў машыну, апранутыя ў камуфляж, абодва ў камуфляжы, з нейкімі сумкамі, але я не меркаваў, што ў гэтых сумках можа быць нейкая зброя», — распавёў адзін з суседзяў нападніка.

Ён дадаў, што суседзі казалі, нібыта «ў пажылога спадара ёсць дазвол на зброю». — Але гэта была такая тэма, пра якую паміж суседзямі не гаварылі, — адзначыў ён.

— У мяне не было нават найменшых падазрэнняў, што сусед з майго дома аказацца катам, забойцам. Такіх здагадкаў у мяне не было, — сказаў ён.

10:33

Паліцыя звярнулася з заклікам здаваць кроў для Якуба Куліка. «Паліцэйскі цяжка паранены і мае патрэбу ў кожнай кроплі крыві. Патрэбная кроў AB Rh+. Просім кожнага, хто можа дапамагчы, звяртацца ў любую станцыю крывадонарства па ўсёй Польшчы», — напісана ў звароце.

Падкрэсліваецца, што «пры здачы крыві неабходна ўказаць, што яна прызначаная для Якуба Куліка».

10:30

Сярод загінулых у суботняй страляніне на Галоўным Рынку ў Кракаве ёсць грамадзянин Вялікабрытаніі. Сярод параненых — грамадзяне Вялікабрытаніі, Партугаліі, Расіі, Германіі і Аўстрыі. Астатнія пацярпелыя — палякі, паведаміў прадстаўнік ваяводы Малапольскага ваяводства Максіміліян Касоўскі.

10:23

«Старшы паставы Якуб Кулік, учора паранены падчас тэракту ў Кракаве, мае патрэбу ў нашай падтрымцы», — напісаў віцэ-прэм’ер, кіраўнік Мінбароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Ён паведаміў, што «патрэбная кроў групы AB Rh+». «Кроў можна здаць па ўсёй Польшчы. Пры здачы трэба ўказаць, што яна прызначаная для Якуба Куліка», — напісаў Касіняк-Камыш.

«Яго адвага ўратавала жыцці многіх людзей. Уся ваенная сям’я ганарыцца Якубам. Мы будзем падтрымліваць яго і ягоных блізкіх», — запэўніў ён.

10:19

«Кракаў наведваюць многія турысты. Адразу была верагоднасць, што сярод ахвяр могуць быць замежнікі. Вялікі дзякуй за ўчорашняе супрацоўніцтва з МЗС, якое дазволіла перадаць у амбасады інфармацыю да яе апублікавання», — напісаў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.

10:17

Так пра страляніну ў Кракаве распавядалі сусветныя СМІ.

Сусветныя СМІ пра страляніну ў Кракаве.

10:10

Нападнік застаецца ў крытычным стане.

10:09

Стан параненых паліцэйскіх лепшы, чым учора вечарам, сказаў у TVN24 вявод Малапольскага ваяводства Кшыштаф Клэнчар.

09:41

У кватэры нападніка знойдзены целы яго 53-гадовага бацькі, 52-гадовай маці і 20-гадовай сястры. У ахвяр агнястрэльныя раненні, яны загінулі, хутчэй за ўсё, ад стрэлаў.

У аўтамабілі нападніка, верагодна, знаходзіліся пяць адзінак зброі.

09:39

Будуць праводзіцца працэсуальныя дзеянні і агляды пры дзённым святле. Работы ідуць з ранняй раніцы.

09:38

Вынікі на гэты момант не змяніліся. Застаецца шэсць ахвяр, стан параненых не пагоршыўся. Нападнік цяжка паранены, — сказаў у TVN24 прадстаўнік Галоўнага каменданта паліцыі падінспектар Анджэй Фійолек.

09:27

Галоўны Рынак у Кракаве яшчэ часткова закрыты, некаторыя месцы агароджаныя паліцэйскай стужкай, але жыццё паступова вяртаецца. У шэрагу месцаў па-ранейшаму працуюць паліцэйскія крыміналісты. Мы не можам паралізаваць горад, таму частка плошчы і вуліц, што вядуць да яе, ужо адчынены, — паведаміла прэс-сакратарка малапольскай паліцыі падінспектар Катажына Цісла.

Аднаўлены таксама рух па вуліцы Дытля, дзе ў суботу скончылася пагоня за нападнікам, у раёне скрыжавання з вуліцай Страдомскай. Аўтамабіль, на якім перамяшчаўся 24-гадовы мужчына, адбуксаваны на паліцэйскую стаянку Ваяводскай камендатуры паліцыі. У нядзелю павінен прайсці яго дэтальны агляд.

Яшчэ трэба адбуксіраваць дзве машыны, якія знаходзяцца на месцы заканчэння пагоні, — аўтамабіль, у які ўрэзаўся аўто нападніка, і паліцэйскі патрульны аўтамабіль. Паліцыя запланавала таксама агляд трамвая, які таксама быў абстраляны нападнікам.

09:21

«Салдаты, мы ведаем, што рабіць. Мабілізацыя ўсіх, хто можа здаць кроў, на карысць паліцыянтаў і ўсіх пацярпелых. Камандзірам — узгадніць умовы ў сваіх гарнізонах з падраздзяленнямі службы крыві», — напісаў начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула у адказ на заклік здаваць кроў для аднаго з параненых паліцэйскіх.

09:04

«Гэта было для нас шокам», — прызнаўся адзін з замежнікаў, які знаходзіўся паблізу месца страляніны ў Кракаве. Паводле яго слоў, разам з групай сяброў ён планаваў накіравацца туды, дзе адбылася трагедыя.

— Гэта было жудасна, сапраўдны кашмар. Мы перажылі моцны стрэс, не ведалі, што яшчэ можа адбыцца, — распавяла адна з замежных турыстак.

Іншы замежны турыст сказаў, што прыехаў у Кракаў у межах экскурсіі. — Мы якраз елі, калі пачулі стрэлы, і пабеглі. Я не азіраўся, мне было вельмі страшна, — сказаў ён.

08:53

Кракаўская паліцыя ў ноч з суботы на нядзелю затрымала 23-гадовага мужчыну, які хадзіў з нажом даўжынёй каля 20 сантыметраў па вуліцы Капелянка. Падчас умяшання былі зроблены папераджальныя стрэлы, а потым адзін з паліцэйскіх стрэліў у бок мужчыны, але прамахнуўся, паведаміла прэс-сакратарка малапольскай паліцыі падінспектар Катажына Цісла.

Як яна растлумачыла, паліцэйскія спачатку зрабілі папераджальныя стрэлы, але мужчына не адрэагаваў. Тады адзін з супрацоўнікаў стрэліў у ягоны бок, але не папаў. — Гэта астудзіла мужчыну, які кінуў нож. Паліцыянты затрымалі яго і даставілі ў бальніцу, — сказала прэс-сакратарка.

Па першых даных паліцыі, затрыманы можа быць чалавекам з псіхічнымі засмучэннямі. Падінспектар Цісла падкрэсліла, што начное здарэнне не было звязана з суботняй стралянінай на Галоўным Рынку ў Кракаве.

08:51

Двое фіякароў змагаюцца за жыццё, яшчэ некалькі атрымалі сур'ёзныя раненні ў суботняй страляніне на Галоўным Рынку ў Кракаве, паведаміла Кракаўскае аб’яднанне фіякароў.

«Гэта страшная трагедыя для нашага асяроддзя. Ахвярамі вар’ята сёння сталі фіякары і фіякаркі, людзі, якія, як і кожны дзень, прыехалі на Галоўны Рынак на працу. Пацярпела шмат нашых калег», — падкрэсліла ў заяве старшыня аб’яднання Дарота Літвіцка. Паводле яе слоў, коні, што працуюць пры экіпажах, атрымалі толькі павярхоўныя раны.

08:35

Сярод параненых, у прыватнасці, паліцыянты, якія знаходзяцца ў цяжкім стане. Іх стан стабільны, але пагрозлівы для жыцця, распавёў у нядзелю раніцай у TVN24 рэпарцёр TVN24 Мацей Стасыньскі, які знаходзіцца перад Універсітэцкай бальніцай у Кракаве, куды дастаўленая частка пацярпелых. Паводле яго, у ёй знаходзяцца «пяць чалавек, трое ў цяжкім стане, двое ў крыху лепшым».

Стасыньскі сказаў, што большасці параненых «былі праведзены аперацыі, якія ўратавалі ім жыццё».

06:15

Міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк заклікае здаваць кроў для героя з Кракава. «Старшы паставы Якуб Кулік, які сёння без вагання ўступіў у бой з узброеным тэрарыстам, змагаецца ў бальніцы за жыццё. Адно лёгкае ў яго не працуе, і яму патрэбная кожная кропля крыві. Патрэбная кроў AB Rh+», — напісаў Журэк.

Жадаючыя здаць кроў могуць звяртацца ў станцыі крывадонарства па ўсёй Польшчы. «Сёння ён ратаваў людзей на кракаўскім Рынку. Цяпер дапаможам уратаваць яго», — падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲