10 траўня 2026, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Грэм: Я хачу прадаставіць Украіне ракеты «Томагаўк»

12
Сенатар Грэм: Я хачу прадаставіць Украіне ракеты «Томагаўк»
Ліндсі Грэм

Крылатыя ракеты зменяць ваенную раўнавагу.

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што хоча паставак з ЗША ва Украіну крылатых ракет «Томагаўк» — каб афіцыйны Кіеў мог біць па дронавай інфраструктуры РФ.

Пра гэта сенатар заявіў 13 лютага, калі выступаў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

«Я хачу прадаставіць Украіне ракеты «Томагаўк». Я хачу, каб ЗША паставілі ракеты «Томагаўк», каб нанесці ўдар па інфраструктуры, на якую Пуцін разлічвае для вытворчасці дронаў і ўсяго астатняга. Я хачу змяніць ваенную раўнавагу», — сказаў Грэм.

Акрамя таго, сенатар заявіў, што ЗША павінны аказваць большы ціск на Маскву, каб дапамагчы мірным перамовам з Украінай.

Таксама Грэм сказаў, што падтрымлівае двухпартыйны пакет санкцый супраць Расіі, які «застрэў» у Кангрэсе. Аднак сенатар перакананы, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп урэшце яго падпіша, паведамляе Politico.

«Ён пытаўся ў мяне, напэўна, тры разы: дзе законапраект? Ён перайшоў ад «Я не ведаю пра гэта» да «Так, гэта добрая ідэя», — сцвярджае Грэм.

Як лічыць Politico, Грэм відавочна меў на ўвазе, што ціск Трампа на Еўропу «у рэшце рэшт узмацніў НАТА», і саюзнікі па Альянсе цяпер павінны ператварыць павелічэнне выдаткаў на абарону ў больш актыўную падтрымку Украіны.

«У рэшце рэшт, у 2028, 2032 або 2040 годзе — калі б ён (прэзідэнт Трамп — рэд.) ні сышоў — у нас будзе мацнейшае НАТА і слабейшая Расія», — сказаў ён.

Грэм лічыць, што саюзнікам ЗША пара перастаць перажываць з-за нядаўняй спробы прэзідэнта Дональда Трампа узяць пад кантроль Грэнландыю і пачаць больш працаваць над умацаваннем НАТА.

Сенатар таксама прагназуе, што перамовы паміж ЗША, Грэнландыяй і Даніяй адносна будучыні вострава прывядуць да пагаднення аб пашырэнні ваеннай інфраструктуры ЗША ў гэтай скандынаўскай краіне.

«Каму якое дзела, каму належыць Грэнландыя. Сутнасць у тым, што Грэнландыя будзе больш умацаваная, бо Дональд Трамп, як толькі адчуе, што гэта яго брэнд або яго ўнёсак, будзе дзейнічаць у буйным маштабе», — падсумаваў Грэм.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках