Беларусаў чакае яшчэ адна халодная зімовая ноч
- 16.02.2026, 23:03
- 5,600
Чакаецца да −29.
Здаецца, зіма вырашыла так проста не здавацца. Сіноптыкі папярэджваюць: наступнай ноччу нас зноў чакаюць сур'ёзныя маразы. З гэтай нагоды Белгідрамет ужо абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Найхаладней уначы 17 лютага будзе на поўначы: там у многіх раёнах чакаецца −25…−29°С. У цэлым па краіне мінімальныя тэмпературы ўначы ад −17 да −24°С, а на поўдні чакаем 10—16°С марозу. Заўтра ўдзень павінна пацяплець: ад −5 да −11°С.
Ападкаў у аўторак не прагназуюць, але месцамі будзе слізка. Дарэчы, медыкі заклікаюць беларусаў цяпер быць асабліва асцярожнымі: толькі за выхадныя з-за траўмаў на галалёдзе па дапамогу звярнуліся больш за 700 чалавек.