Буданаў: расіяне пагадзіліся прыняць гарантыі бяспекі для Украіны ад ЗША
9- 28.02.2026, 20:58
- 9,618
На мінулых перамовах.
Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што расійская дэлегацыя наўпрост сказала падчас мінулых перамоваў, што Расія пагодзіцца прыняць гарантыі бяспекі для Украіны ад ЗША.
Буданаў заявіў пра гэта ў інтэрв'ю для «Мы — Украіна».
«На мінулых перамовах расійскі бок, напрыклад, наўпрост сказаў, што гарантыі бяспекі, якія ЗША прапануюць Украіне, яны прымуць. Тыя гарантыі, якія прапануюць Злучаныя Штаты, яны наўпрост кажуць, што так, мы будзем вымушаныя, мы гатовыя іх прыняць. Для Украіны гэта нашы гарантыі, а ім давядзецца іх паважаць», — заявіў кіраўнік Офіса Прэзідэнта.
Раней у Офісе Прэзідэнта заявілі, што будучае пагадненне аб бяспецы з ЗША павінна ўтрымліваць дакладнае вызначэнне «гарантыі» ў абедзвюх моўных версіях і прайсці працэдуру ратыфікацыі ў Кангрэсе.