14 траўня 2026, Чацвер, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі Пентагона прыязджалі ва Украіну з сакрэтнай місіяй

5
Прадстаўнікі Пентагона прыязджалі ва Украіну з сакрэтнай місіяй

У Кіева ёсць унікальны шанец пераканаць Трампа.

Мінулым тыднем ва Украіну прыбылі прадстаўнікі Пентагона, якія адказваюць за распрацоўку і закуп новых сродкаў супрацьдзеяння дронам. Пра гэта 6 сакавіка паведаміла Politico са спасылкай на крыніцы.

Гаворка ідзе пра візіт брыгаднага генерала Мэта Росса і некалькіх членаў падраздзялення Joint Interagency Task Force 401.

Мэта візіту — абмеркаванне супрацоўніцтва з Украінай у сферы супрацьдронавых тэхналогій і выкарыстанне баявога досведу ў знішчэнні іранскіх дронаў-камікадзэ Shahed, які ўкраінцы атрымалі падчас вайны, распачатай краінай-агрэсаркай Расіяй.

Кіеў распрацаваў эфектыўныя метады збівання ўдарных беспілотнікаў з дапамогай зенітных гармат, кулямётаў на грузавіках, танных ракет і хуткіх дронаў-перахопнікаў, здольных знішчаць Shahed.

Прадстаўнікі Украіны пацвердзілі, што цікавасць да іх тэхналогій праяўляюць не толькі ЗША, але і некалькі арабскіх краін, якія пацярпелі ад атак іранскіх дронаў у Персідскім заліве. Абмяркоўваныя магчымасці прадугледжваюць пастаўкі ўкраінскіх перахопнікаў дронаў і абмен досведам у сферы БПЛА.

СМІ лічаць, што гэта адкрывае для Украіны шанец прадэманстраваць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што Кіеў «больш надзейны партнёр, чым Масква».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках