У Самарскай вобласці РФ атакаваны Навакуйбышаўскі НПЗ
2- 23.04.2026, 9:32
- 2,822
Успыхнуў пажар.
У ноч на 23 красавіка ў Самарскай вобласці Расіі прагучалі выбухі. Дроны атакавалі Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод, піша OBOZ.UA.
На атаку беспілотнікаў паскардзіўся губернатар Самарскай вобласці. Па яго словах, дроны атакавалі прамысловыя прадпрыемствы. Таксама ён дадаў, што ў выніку «падзення абломкаў» ёсць пацярпелыя і загінулыя.


А пасля кадры наступстваў удару абнародавалі Telegram-каналы. На апублікаваных у сетцы кадрах бачны дым, што падымаецца над горадам.
Што вядома пра завод
Прадпрыемства мае два ключавыя тэхналагічныя блокі: ЭЛОУ-11 з сутачнай прадукцыйнасцю 18 900 тон і ЭЛОУ-9, які здольны перапрацоўваць 4 700 тон у суткі.
За год НПЗ перапрацоўвае прыкладна 8,3 млн тон нафты (каля 160 тысяч барэляў у суткі).
У мінулым годзе прадпрыемства перапрацавала 5,74 млн тон сыравіны. У выніку вырабіла 1,10 млн тон бензіну, 1,64 млн тон дызельнага паліва і 1,27 млн тон мазуту.
Акрамя таго, украінскія дроны наведалі Ніжагародскую вобласць РФ. Там прагучала серыя выбухаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, у горадзе Кстова ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу.