Жыхар Гомеля напаў на святара каля царквы
- 23.04.2026, 20:38
- 2,494
Схапіў за бараду і пачаў біць.
З-за псіхічнага разладу жыхар Гомеля верыў, што яго пераследуюць дэманы. Ён адправіўся ў царкву, але нешта пайшло не так. Падрабязнасці «Белцы» распавялі ў гарадской пракуратуры.
Тым ранкам вернікі займаліся гаспадаркай прыходу. І раптам пачулі, як нейкі мужчына лаяўся нецэнзурна на тэрыторыі храма.
Святар папрасіў яго спыніцца, але ў адказ наведвальнік схапіў настаяцеля за бараду і пачаў біць. На дапамогу айцу прыйшоў памочнік па гаспадарцы — яму таксама дасталося.
Пасля расправы жыхар Гомеля ўцёк, але неўзабаве да яго пастукалася міліцыя.
Высветлілася, што мужчына даўно пакутуе на псіхічны разлад. Ён падпаліў машыну жонкі, бо думаў, што там сядзяць дэманы. Рэгулярна выкідваў з дома рэчы — лічыў, што вызваляе жыллё ад нячыстай сілы.
Вось і ў той дзень з раніцы са словамі «Дэманы паўсюль!» ён вынес на вуліцу вытяжку і тэлевізар, усю вопратку чорнага колеру. А потым пайшоў у царкву. Навошта напаў на людзей каля храма, зразумела растлумачыць не змог.
«Абвінавачанага змясцілі ў псіхіятрычную лякарню, дзе яго разлад пацвердзіўся. Тым не менш яго будуць судзіць за асабліва злоснае хуліганства. Ці атрымае мужчына пакаранне — вырашыць суд», — распавяла старшая памочніца пракурора горада Гомеля Алена Ямельяновіч.