26 красавiка 2026, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нацэліўся на рынак аўташкол

1
Лукашэнка нацэліўся на рынак аўташкол

Пад ударам прыватны бізнес.

Днямі дыктатар Лукашэнка праінспектаваў ДОСААФ. Загадаў абавязкова захаваць структуру, панастальгаваў па тых часах, калі сам вучыўся ў мясцовай аўташколе, і запатрабаваў узмацніць падрыхтоўку вадзіцеляў. Маўляў, бяспека на дарогах — перш за ўсё, і самі потым мне дзякуй скажуць, піша «Салідарнасць»

Фармальна ўсё так. Але з улікам беларускіх рэалій ёсць адчуванне, што мы на парозе грандыёзнага… Няхай будзе не «шухер», а, скажам, перадзел рынку.

Бо аўташколы — гэта не толькі пра якасць падрыхтоўкі вадзіцеляў, але і пра грошы. А любы бізнес у сваёй феадальнай вотчыне Лукашэнка любіць кантраляваць.

Пасудзіце самі: навучанне вадзіцеляў самай папулярнай катэгорыі «В» сёння ў сярэднім каштуе ад 1,4 да 2,5 тысячы рублёў (у аўташколах ДОСААФ цяпер — 2,1 тысячы), калі не спатрэбяцца дадатковыя заняткі і пераздачы.

Пры гэтым у 2026 годзе ў сувязі з ускладненнем навучання чакаюць павышэння коштаў. Толькі ў Мінску і вобласці больш за 110 аўташкол, па ўсёй Беларусі — звыш 300. І ў кожнай некалькі набораў у год. А калі іх колькасць прярэдзіць на карысць ДОСААФ, атрымліваецца прыемная арыфметыка.

Задзел для маштабнай зачысткі аўташкол у Беларусі ўжо зроблены. У лютым гэтага года ДАІ праводзіла маніторынг навучання ваджэнню — знайшлі каля 200 правапарушэнняў толькі ў інструктараў, паабяцалі працягнуць праверкі. А ад пільнай увагі сілавікоў да штрафаў і закрыццяў — адзін крок.

Хацелася б памыліцца. Але распараджэнні Лукашэнкі, нават недарэчныя, як мы памятаем, цяпер выконваюцца хутка і без ценю сумневаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках