28 красавiка 2026, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» патлумачыў, як будуць працаваць новыя абмежаванні для кліентаў

«Беларусбанк» патлумачыў, як будуць працаваць новыя абмежаванні для кліентаў

Яны датычацца картак.

У «Беларусбанку» растлумачылі, як будуць працаваць навацыі па картках. Нагадаем, з 1 чэрвеня гэтага года з'явяцца абмежаванні па колькасці «пластыку» ў адны рукі.

«Нашы кліенты, як і раней, змогуць афармляць, напрыклад, па адной картцы кожнага віду з лінейкі картак «Белкарт» (#можновсё, «Зебра», «Бархат» і г.д.). Тое самае датычыць і картак плацёжных сістэм Visa, Mastercard, — удакладнілі ў банку. — Маецца на ўвазе, што з 1 чэрвеня аформіць дзве і больш аднолькавых картак будзе немагчыма».

Нагадаем, з 1 чэрвеня «Беларусбанк» таксама ўдакладніў спіс выпадкаў, калі могуць прыпыніць або спыніць аперацыі па картцы, у тым ліку і блакіраваць яе. «Гэта дазволіць банку аператыўна рэагаваць на падазроныя аперацыі і лепш абараняць сродкі кліентаў», — тлумачылі ў фінустанове.

«Беларусбанк» таксама ўдакладніў, у якіх сітуацыях кліента могуць вызваліць ад камісіі за абслугоўванне карткі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках