28 красавiка 2026, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коул: Я чакаю, што мы зможам дамагчыся вызвалення некаторых зняволеных на працягу наступнага месяца

7
Коул: Я чакаю, што мы зможам дамагчыся вызвалення некаторых зняволеных на працягу наступнага месяца

Спецпасланнік Трампа працягвае перамовы з рэжымам Лукашэнкі.

Спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коул чакае, што ўдасца дамагчыся вызвалення «некаторых зняволеных» на працягу наступнага месяца. У такім выпадку магчымае далейшае змякчэнне санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Пра гэта Джон Коул распавёў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Reuters.

— Я чакаю, што мы зможам дамагчыся вызвалення некаторых зняволеных на працягу наступнага месяца, — сказаў Коул агенцтву Reuters па тэлефоне, падкрэсліўшы, што пакуль у гэтым пытанні няма вызначанасці.

Спецпасланнік Дональда Трампа дадаў, што працягвае перамовы з афіцыйным Мінскам, і адзначыў, што ў яго «склаліся даверлівыя адносіны з Лукашэнкам», піша Reuters.

— Пакуль мы давяраем адзін аднаму, і… калі адзін адчувае, што другі збіўся з курсу, мы гэта ўладзім, — сказаў Коул.

Ён дадаў, што Лукашэнка нібыта хоча, каб Беларусь была «чальцом сям'і еўрапейскіх нацый», і што вызваленне палітычных зняволеных можа дапамагчы яму рухацца ў гэтым напрамку.

Раней Коул заяўляў, што Лукашэнка можа неўзабаве наведаць Злучаныя Штаты.

— Мы гэта абмяркоўваем (візіт Лукашэнкі ў ЗША. — Заўв.) Думаю, гэта быў бы добры крок. Я таксама згадаў пра адкрыццё пасольства ЗША ў Мінску. <�…> Усе гэтыя пытанні разглядаюцца… і я аптымістычна настроены, што яны могуць быць вырашаныя, — адзначыў спецпасланнік.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках