У атакаванай дронамі Пермі прагрымеў новы выбух
9- 30.04.2026, 8:27
- 4,396
Пажар узмацніўся.
Непадалёк ад расійскай Пермі, дзе ў ноч на 29 красавіка аператары дронаў Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ паразілі нафтаперакачвальную станцыю, раніцай 30 красавіка адбыўся яшчэ адзін выбух.
Пасля выбуху ўверх хлынуў белы слуп дыму, піша маніторынгавы тэлеграм-канал «Exilenova+».

«У Пермі мясцовыя жыхары паведамляюць пра новы выбух, пасля якога з'явілася яшчэ адна белая хмара дыму», — гаворыцца ў подпісе да апублікаваных фотаздымкаў і відэа з месца здарэння.
Гэтую ж інфармацыю пацвердзіла расійскае выданне Astra, а маніторынгавыя рэсурсы паведамілі, што пажар на прадпрыемстве толькі ўзмацніўся.

Пажар непадалёк ад Пермі
У самой Пермі каля 6 раніцы па мінскім часе абвяшчалі пагрозу ўдарных беспілотнікаў, аднак пра дадатковае паражэнне нафтаперакачвальных рэзервуараў не паведамлялася.
На момант публікацыі матэрыялу ўкраінскі бок таксама не каментаваў новы выбух у Пермі.