ЗСУ паразілі самалёты Су-57 і Су-34 Узброеных Сіл РФ пад Чэлябінскам
4- 1.05.2026, 15:39
- 4,686
Удар нанесены за 1700 кіламетраў ад Украіны.
У Генштабе ЗСУ пацвердзілі правядзенне аперацыі па зніжэнні ўдарнага патэнцыялу РФ, падчас якой былі паражаныя расійскія вайсковыя самалёты на аддаленым аэрадроме.
Паводле наяўнай інфармацыі, 25 красавіка 2026 года на аэрадроме Шагол, які размешчаны ў Чэлябінскай вобласці РФ, падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм ЗСУ паразілі некалькі знішчальнікаў Су-57, а таксама адзін знішчальнік-бамбавік Су-34.
Зазначаецца, што аб’екты знаходзіліся прыкладна ў 1700 кіламетрах ад дзяржаўнай мяжы Украіны, што сведчыць пра значную далёкасць аперацыі. Пры гэтым узровень пашкоджанняў авіяцыйнай тэхнікі цяпер удакладняецца.