У Латвіі абавязкі міністра абароны часова будзе выконваць прэм’ер-міністр
- 11.05.2026, 13:40
Андрыс Спрудс абвясціў, што сыходзіць у адстаўку.
З 12 мая абавязкі міністра абароны Латвіі часова, да прыняцця далейшага рашэння, узяла на сябе прэм’ер-міністр краіны Эвіка Сіліня,
Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на Дзяржаўную канцылярыю.
У Міністэрстве абароны Латвіі пацвердзілі, што атрымана распараджэнне прэм’ер-міністра аб звальненні міністра абароны Андрыса Спрудса з пасады.
Згодна з Законам аб Кабінеце міністраў Спрудс будзе працягваць выконваць абавязкі міністра да 11 мая.
Пасля гэтага абавязкі кіраўніка абароннага ведамства перайдуць да прэм’ера.
Сам Спрудс, як адзначаецца, вернецца да працы ў Сейме Латвіі.
Як вядома, 10 мая Андрыс Спрудс абвясціў, што сыходзіць з пасады міністра абароны.
Гэтае рашэнне ён прыняў пасля шэрагу інцыдэнтаў з дронамі, якія парушалі паветраную прастору Латвіі.