12 траўня 2026, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на ягады на мінскай Камароўцы ўражваюць

Цэны на ягады на мінскай Камароўцы ўражваюць

Чакаем лета.

У інстаграм-акаўнце мінскага Камароўскага рынку з’явіўся агляд свежага завозу чарэшні. І яна моцна патаннела.

Яшчэ 3–4 дні таму, як пісалі СМІ, чарэшня (з Іспаніі) каштавала па 69–100 рублёў за 1 кілаграм. А цяпер з’явілася з Узбекістана, і на яе цэннік такі: 24,9 рубля.

То-бок, гэта прыкладна ў 3–4 разы ніжэй за цану трохдзённай даўніны.

А вось беларуская клубніца пакуль што яшчэ дарагаватая: каштуе па 25–33 рублёў, у той час як замежная прадаецца па 15–20 рублёў за кілаграм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках