13 траўня 2026, Серада, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пахі — асобная тэма»

3
«Пахі — асобная тэма»

Жыхары Мінска распавялі, што адбываецца з грамадскім транспартам.

Мінчукі скардзяцца ў Threads на працу грамадскага транспарту сталіцы. Шмат хто звяртае ўвагу на духату і перапоўненасць, адсутнасць кандыцыянераў і бруд, заўважыў сайт Charter97.org.

«Грамадскі транспарт Мінска — нейкі асобны ад, — піша мінчанка пад нікам tatsianasnrk. — Едзем у тралейбусе, у якім ад духаты запацелі абсалютна ўсе вокны, дыхаць няма чым наогул, палова едзе ў зімовых куртках, і абавязкова адно адкрытае акно закрые нейкі пасажыр, бо яму дзьме!»

«Я неяк напісала пост, што людзі пры +20 не адчыняюць вокны, дык мне яшчэ і «напіхалі ў панаму», — піша murki_love. — Я з вамі вельмі згодная. Вокны потныя, людзі пацеюць, у куртках, і ніхто дзеля праветрывання не адчыніць».

«Хоць хтосьці гэта сказаў: заходжу ў тралейбус — смурод, спякота. Сядзяць усе закутаныя па самыя вушы, вокны зачыненыя, — піша miron86970. — Адкрыць нельга: не пралезеш праз гэты натоўп».

Некаторыя каментатары звярнулі ўвагу, што калі працуе кандыцыянер, вокны павінны быць зачыненыя, аднак ім адказалі, што праблема не столькі ў тэмпературы паветра, колькі ў «ягонай адсутнасці».

«Бывае, дыхаць проста няма чым! А пахі — асобная тэма. У палове аўтобусаў кандыцыянераў увогуле няма. А ў другой палове яны не працуюць», — напісаў адзін з каментатараў.

Некаторыя карыстальнікі падзяліліся парадамі, як змагацца за свежае паветра ў транспарце:

— Я думала, што я адна такая! Аказваецца, мы не самотныя! Сёння зайшла ў такі потны аўтобус, адразу адчыніла фортачку і кайфавала.

— Неяк ехала пры +25 удзень у электрычцы. Людзей амаль няма. Вокны адчыненыя. Прыходзіць бабуля, зачыняе акно і сядае якраз насупраць мяне. Кажу: навошта? Адказвае: мне дзьме ў галаву! Адчыняю акно зноў. Падыходжу да яе, ледзь не на калені сядаю, нахіляюся да яе галавы, кажу: я праверыла — тут не дзьме. Далей ехала моўчкі.

— Вось чаму ўжо больш за 11 гадоў там не езджу. Часам прыходзіць думка перасесці на яго — якая ж эканомія, але потым адзін раз пракачуся і разумею: не, правільна, што выбіраю асабісты транспарт. Грамадскі транспарт змяняецца, удасканальваецца, а людзі так і засталіся тымі, каму пры +23 халодна — трэба зачыніць усе вокны, а ты ўвесь мокры, потны, галава ад духаты кружыцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках