Беларусы — расіянам: Паважайце культуру краіны, у якой знаходзіцеся
6- 13.05.2026, 15:34
- 2,828
Хамства кіроўцаў з РФ шакуе.
Беларусы ўсё часцей абураюцца паводзінамі расійскіх аўтамабілістаў. Некалькі прыкладаў стварэння аварыйнай сітуацыі прывялі карыстальнікі Threads.
«Прыехала дадому ў Брэст. Вельмі шмат машын на расійскіх нумарах — Threads да гэтага мяне падрыхтаваў, — піша shugaiv. — Адбылося наступнае: раён Замухавечча, святлафор, чырвоны гарыць ужо нейкі час. Машына на расійскіх нумарах пад’язджае і спыняецца проста пасярэдзіне пешаходнага пераходу. Чырвоны ўсё яшчэ гарыць. Секунд пяць — і едзе далей. Я ўсё разумею, але ў нас так не прынята. Паважайце культуру краіны, у якой вы знаходзіцеся.
Зрабіла ўсё, што магла: узяла маці пад руку, пасігналіла, сфатаграфавала, напісала пост».
«Дачка затармазіла і прапусціла п’яную жанчыну, а па суседняй паласе імчаўся BMW з расійскімі нумарамі і тармазіць ён не збіраўся, — распавядае valiantsina_7591. — Та жанчына, нават маючы больш за дзве праміле алкаголю ў крыві, зразумела, што на яе імчыцца смерць, і кінулася назад проста пад колы дачкі. У жанчыны ад удару пералом нагі, разбіральствы, машына на штрафстаянку, потым страх сядаць за руль увечары, матэрыяльныя выдаткі і г. д. А расіяніна ніхто і не шукаў».
Іншыя карыстальнікі падтрымалі аўтараў пастоў і параілі звяртацца ў ДАІ. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Яны прывыклі так дома ездзіць.
— Няхай хоць штрафамі аплачваюць сваё хамства.
— Усё вы зрабілі правільна. Тыя, што кажуць «не крытыкуйце расіян», — няправыя, тыя хутка на галаву сядуць.
— Вам неабходна па ўказаным факце накіраваць паведамленне ў тэлеграм-чат МУС РБ, які ўжо працуе для скаргаў грамадзян, у тым ліку па праблемах дарожнага руху і парушэннях.
— Хамства кіроўцаў з РФ часам проста шакуе. Мы да такога не прывыклі.
— Ад кіроўцаў на нумарах РФ на дарозе стараюся трымацца далей.