13 траўня 2026, Серада, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія жанчыны працуюць больш, чым мужчыны

4
Беларускія жанчыны працуюць больш, чым мужчыны
Фота з сайта tyt.by

Статыстыка ад Белстата.

Белстат паведаміў, што ў жанчын на гадзіну менш вольнага часу, чым у мужчын. Падрабязнасці БелТА агучыла намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля Тарасюк.

Як адзначае спецыялістка, на неаплачваную працу па доглядзе за членамі сям’і (мужам, дзецьмі), на вядзенне хатняй гаспадаркі беларускія жанчыны трацяць амаль у два разы больш часу, чым мужчыны. Калі склаць названыя аспекты, то агульная працоўная дзейнасць жанчын будзе большай, чым у мужчын.

Наталля Тарасюк звяртае ўвагу, што беларускія жанчыны ў сярэднім працуюць 10 гадзін у дзень, а мужчыны — на гадзіну менш:

- Адпаведна, калі мы ўлічваем такія аспекты, як сон, догляд за сабой і іншыя паўсядзённыя патрэбы мужчын і жанчын, то ў выніку вольнага часу ў жанчын на адну гадзіну менш, чым у мужчын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках