Вядомы ўкраінскі прадзюсар збіў расійскі дрон
- 14.05.2026, 12:06
- 2,224
Ён зрабіў 12–14 стрэлаў з Browning M2 у бок БПЛА.
Прадзюсар украінскага гурта «Бумбокс» і вайсковец Аляксей Сагамонаў расказаў пра свой поспех на службе. Паводле ягоных слоў, падчас начнога дзяжурства яму ўдалося ўласнаручна збіць расійскі дрон.
Сагамонаў паведаміў, што ў момант атакі ён знаходзіўся на пазіцыі адзін. Паводле ягоных слоў, ён зрабіў 12–14 стрэлаў з Browning M2 і паразіў беспілотнік стрэламі ў хваставую частку.
Як адзначыў вайсковец, факт паражэння мэты атрымаў афіцыйнае пацверджанне, а таксама падзяку ад камандзіра і штаба.
Сагамонаў дадаў, што гэта ўжо пятая або шостая пацверджаная мэта мабільнай агнявой групы «Верба», у складзе якой ён служыць, хоць дакладную колькасць яму ўжо складана назваць.