Робаты «Хартыі» узялі штурмам пазіцыю войскаў РФ у Куп'янску
1- 2.05.2026, 8:40
- 1,884
Пяхота ворага была зачыщана.
У Куп'янску корпус «Хартыі» Нацгвардыі Украіны зачысціў варожую пазіцыю, выкарыстоўваючы толькі наземныя рабатызаваныя комплексы (НРК).
Аперацыя была праведзена ў лютым ротай спецназу «Лава», якая спецыялізуецца на выкарыстанні беспілотных сістэм. Відэа было апублікавана корпусам 1 мая.

Акупанты хаваліся ў адным з шматпавярховых будынкаў горада. Вайскоўцы з дапамогай дронаў правялі дбайную разведку, пасля чаго туды былі накіраваныя робаты з дыстанцыйным кіраваннем.
«Ракеты з наземнага рабатызаванага комплексу і сотні кілаграмаў выбухоўкі на НРК-камікадзэ цалкам разнеслі пазіцыі захопнікаў. Падраздзяленні «Хартыі» атрымалі магчымасць зайсці на ўжо зачыщаную тэрыторыю», — адзначылі ў «Хартыі».
У выніку аперацыі страты ворага склалі 10 чалавек. Усе ліквідаваныя.