25 траўня 2026, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка распавяла, ці пакіне сваё прозвішча пасля вяселля

2
Сабаленка распавяла, ці пакіне сваё прозвішча пасля вяселля
Арына Сабаленка

Беларуская тэнісістка патлумачыла сваё рашэнне.

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка намерваецца пакінуць сваё прозвішча пасля вяселля з грэцкім бізнесменам Георгіясам Франгулісам.

У сакавіку гэтага года Франгуліс і Сабаленка заручыліся. Жаніх падарыў тэнісістцы пярсцёнак з дыяментам вагой больш за 12 каратаў. Кошт упрыгажэння — ад $500 тыс. да $1 млн.

«Пакіну сваё прозвішча, у мяне свая гісторыя. Слава богу, мяне разумеюць. Мне хочацца ўпiсаць у гісторыю прозвішча бацькі», — сказала Арына ў інтэрв’ю журналісту Паўлу Кісламу для YouTube-канала First&Red.

Пры гэтым, паводле слоў Сабаленка, дзеці будуць насіць прозвішча мужа.

Арына таксама распавяла, чым плануе займацца пасля завяршэння тэніснай кар’еры. «Я вельмі баюся гэтай часткі свайго жыцця, але спадзяюся, што буду ў індустрыі моды, можа быць. Не хачу далёка адыходзіць ад тэнісу, але трэнерам быць дакладна не збіраюся», — упэўненая Сабаленка.

Але адразу зрабіла агаворку: «Хаця, калі ўбачу маладога, здольнага да прагрэсу атлета, гатовая дапамагчы нават бясплатна, таму што ў ім я б убачыла маладую сябе і захацела б дапамагчы».

Арына дадала, што прымушаць сваіх дзяцей займацца тэнісам яна не будзе — толькі калі яны самі захочуць.

«Я не буду той маці, якая прымушае», — падсумавала спартсменка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках