26 траўня 2026, aўторак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з Ціханоўскай у Кіеве

5
Зяленскі сустрэўся з Ціханоўскай у Кіеве
Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны выказаў падтрымку народу Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Кіеве падчас Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў.

Пералічваючы гасцей форуму, Зяленскі падчас сваёй прамовы адзначыў, што Беларусь удзельнічае ў такім фармаце ўпершыню.

Ціханоўская выступіла з прамовай адразу пасля прэзідэнта Украіны. Яе прадставілі як «кіраўніцу Аб’яднанага пераходнага кабінета».

Пазней адбылася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага за зачыненымі дзвярыма.

«Мы ўсе падтрымліваем імкненне народа Беларусі пазбавіцца ад расійскага ўмяшання і ведаем, што Расія цяпер спрабуе яшчэ мацней уцягнуць Беларусь у гэтую вайну супраць Украіны. Мы цэнім кожнае праяўленне падтрымкі свабоднай Украіны з боку беларусаў і ведаем, што настане дзень, калі паміж нашымі дзяржавамі зноў будуць добрасуседскія адносіны, заснаваныя на рэальнай незалежнасці і Украіны, і Беларусі ад Масквы.

Сёння менавіта пра гэта мы гаварылі са Святланай Ціханоўскай і яе камандай, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве. Украіна ніколі не была пагрозай для Беларусі. І мы ўдзячныя тым беларусам, якія цяпер разам з Украінай, калі вырашаецца лёс не толькі нашай незалежнасці, але і незалежнасці кожнага народа, што мяжуе з Расіяй», — заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках