Стала вядома пра прарыў дронаў ЗСУ пад Данецкам
1- 26.05.2026, 19:25
- 3,376
Сітуацыя блізкая да крытычнай для акупантаў.
Расійскі ваенны Z-прапагандыст Уладзімір Грубнік прызнаў, што ўкраінскія дроны пашыраюць зону паражэння хутчэй, чым расійская армія рухае фронт. Па яго словах, раёны Данецка і акупаванай часткі Данецкай вобласці, якія раней лічыліся адносна бяспечнымі, ужо некалькі месяцаў знаходзяцца пад пастаяннай пагрозай.
Па яго словах, сітуацыя блізкая да крытычнай, піша dialog.ua.
«Парадокс цяперашніх рэалій у тым, што фронт рухаецца значна павольней, чым праціўнік пашырае і паглыбляе зону актыўнага кантраляванага паражэння БПЛА ў нас у тыле. Напрыклад, тыя раёны Данецка і ДНР, што лічыліся адносна бяспечнымі, ужо некалькі месяцаў такімі не з’яўляюцца.
Паводле маіх адчуванняў, пры захаванні тэндэнцыі ў найбліжэйшыя месяцы сітуацыя можа быць блізкай да крытычнай у пытаннях размяшчэння і асабліва лагістыкі», — напісаў Грубнік.
Ён заявіў, што за апошні месяц украінскія дроны шчыльна білі па аб’ектах у тыле: тэхнічных частках, складах, месцах размяшчэння і лагістыцы. Цяпер гаворка ідзе не пра асобныя ўдары, а пра кантраляванае паражэнне на ўсю глыбіню Данецка і Макееўкі, а таксама пра пастаянныя атакі на марыупальскай трасе.
Грубнік асобна падкрэсліў, што гэта не заходнія крылатыя ракеты, а БПЛА з радыё- і спадарожнікавым кіраваннем. Яны таннейшыя, прасцейшыя ў вытворчасці, таму могуць прымяняцца масава.
На гэтым фоне ўкраінскі блогер Сяргей Сцерненка паведаміў пра новы рэкорд: украінскія вайскоўцы паразілі мэту FPV-квадракоптэрам на адлегласці 102 км без выкарыстання дрона-маці.
Для расійскіх войскаў гэта азначае рэзкае пагаршэнне тылу. Калі тэндэнцыя захаваецца, праблемы з размяшчэннем, складамі і лагістыкай могуць стаць крытычнымі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Сам Грубнік піша, што ў вярхах гэтую праблему пакуль не толькі не вырашаюць, але нават і не ўсведамляюць.