«Пуцін рызыкуе нарвацца на бунт»
- 27.05.2026, 0:30
- 1,312
Гаспадар Крамля шукае спосабы стварыць «навую армію».
Вядомы украінскі ваенны эксперт Алег Жданаў расказаў на сваім YouTube-канале, што ў Расіі вырашылі зверыць даныя рэзервістаў:
«Там не мабілізацыя. Цяпер не трэба панікаваць і блытаць гэтыя паняцці. Яны рассылаюць павесткі з мэтай прыбыцця ў ваенкамат для ўдакладнення даных. Яны цяпер робяць тое, што мы зрабілі ў 2022 годзе, але мы гэта зрабілі законам Украіны. Мы абавязалі ўсіх ваеннаабавязаных прыйсці ў тэрытарыяльныя цэнтры камплектавання і ўдакладніць свае даныя. Вось яны цяпер праводзяць удакладненне даных. На пятым годзе вайны расійская мабілізацыйная сістэма пачала кульгаць, даваць збой у плане мабілізацыі, і яны вырашылі правесці звярку».
«Прыходзіць расійскі грамадзянін у ваенкамат зверыць даныя па павестцы. Калі ў яго няма ВЛК, ён праходзіць ВЛК, і тады яму ўручаецца мабпрадпісанне. У мабпрадпісанні ўказаны час і месца, куды з’явіцца па такім-то сігнале. У далейшым ім не трэба будзе рассылаць павесткі. Проста будзе даведзены сігнал да гэтага грамадзяніна, і ён абавязаны з’явіцца туды, дзе напісана ў яго ў мабпрадпісанні. Яны цяпер праводзяць вось гэту звярку для таго, каб укамплектаваць часткі мабпрыпіскай, то бок усе вакантныя пасады будуць запоўнены мабілізаванымі, якія знаходзяцца ў запасе», - падзяліўся інфармацыяй з Расіі афіцэр ЗСУ.
«Ці будзе гэты масавы прызыў, ці не будзе, сказаць вельмі цяжка. Мы ведаем, што для Пуціна гэта палітычнае рашэнне, якое можа быць звязана з пагрозай яго знаходжанню пры ўладзе, то-бок гэта можа выклікаць сацыяльны бунт. Тым больш калі грамадзяне РФ прыйдуць у ваенкамат, а ім дадуць мабпрадпісанне з канкрэтным указаннем часткі, пасады і часу прыбыцця ў выпадку атрымання сігналу. Там не будзе даты. Час «Ч» будзе абвешчаны. Гэта і будзе сігналам аб пачатку усеагульнай мабілізацыі або частковай для нейкай катэгорыі», - патлумачыў Жданаў.