27 траўня 2026, Серада, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Украінцы выдатна адрозніваюць беларусаў і лукашыстаў»

2
«Украінцы выдатна адрозніваюць беларусаў і лукашыстаў»
Фота: Shutterstock

Нягледзячы на вайну і боль.

Беларус, які паўгода жыве ў Кіеве, падзяліўся сваімі ўражаннямі пра стаўленне да нашага народа ва Украіне ў Threads.

«Я беларус, які жыве ў Кіеве ўжо амаль 6 месяцаў, і мне ёсць што расказаць, — піша aleksei96659. — За гэты час я зразумеў адну важную рэч: большасць украінцаў выдатна адрозніваюць беларусаў і лукашыстаў. І гэта выклікае велізарную павагу. Нягледзячы на вайну, боль і ўсё, праз што праходзіць Украіна, людзі тут умеюць бачыць у чалавеку чалавека. Кіеў — неверагодна прыгожы горад. Жывы, моцны, са сваёй атмасферай і душой. Ды і Украіна ўвогуле вельмі прыгожая краіна, з добрымі людзьмі, моцным характарам і сапраўдным адчуваннем свабоды».

Пост сабраў амаль сотню каментароў ад украінцаў, большасць з якіх дзякавалі яго аўтару за салідарнасць і цёплыя словы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:

— Дзякуй, што абралі Украіну. Мы заўсёды рады добрым людзям, якія могуць адрозніць чорнае ад белага, паважаюць нашу мову і культуру і не спрабуюць іх прыўласніць або знішчыць. Сардэчна запрашаем.

— Дзякую вам за цёплыя словы

— Дзякуй за павагу да Кіева і Украіны.

— І мы вас любім.

— Нават слёзы наварочыліся.

Таксама на пост адгукнуліся іншыя беларусы, якія жывуць ва Украіне:

— Я беларус, які 13 гадоў жыве ў Кіеве. Згодны з аўтарам.

— За гэтыя месяцы я сустрэў шмат падтрымкі, разумення і чалавечага стаўлення. І за гэта хачу сказаць дзякуй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках