28 траўня 2026, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явіліся падрабязнасці сустрэчы Зяленскага і Парашэнкі

3
З’явіліся падрабязнасці сустрэчы Зяленскага і Парашэнкі
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны сустрэўся з адным з лідараў апазіцыі.

Сустаршыня фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Ірына Герашчанка заявіла, што кіраўнік партыі Пятро Парашэнка і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы 26 мая абмеркавалі «пытанні вайны і міру» і ўзаемадзеянне паміж галінамі ўлады. Пра гэта Герашчанка заявіла ў эфіры тэлеканала «Кіеў», паведамляе New Voice.

Паводле яе слоў, размова цягнулася амаль дзве гадзіны — даўжэй за ўсе сустрэчы прэзідэнта з парламенцкімі лідарамі.

«Ішла гаворка пра пытанні вайны і міру, пра пытанні ўзаемадзеяння паміж галінамі ўлады… Мы вітаем пачатак гэтага дыялогу», — сказала Герашчанка.

Пэўныя дэталі гэтага дыялогу, які, паводле слоў народнай дэпутаткі, «не быў простым, улічваючы няпростыя ўзаемаадносіны паміж Парашэнкам і Зяленскім», застаюцца закрытымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках