У Беларусі з’явіліся першыя грыбы
- 28.05.2026, 11:12
Сезон адкрыты.
Жыхарка Калодзішчаў ужо ў маі знайшла першы падбярозавік проста на ўласнай дзялянцы. Грыб выявілі пасля касьбы травы ў старой частцы аграгарадка, а праз некалькі дзён яшчэ адной знаходкай падзяліўся іншы мясцовы жыхар, піша «Прысталічча».
Падбярозавік хаваўся ў траве. Першы грыб у гэтым сезоне знайшлі пасля касьбы. «Тадааам!!! Сезон грыбоў адкрыты!!» — падпісала здымак жанчына ў адным з мясцовых чатаў.

Іншыя засумняваліся, што фота зроблена ў гэтым годзе. Але жыхарка Калодзішчаў пацвердзіла: грыб знойдзены ў старой частцы аграгарадка.
Праз некалькі дзён здымкам падзяліўся яшчэ адзін аматар ціхага палявання. На гэты раз трафей здабыты на вуліцы Мінскай.
Яшчэ ў сярэдзіне красавіка жыхарка Міхановічаў дасылала ў рэдакцыю фота смарджкоў і смарджковай шапачкі. Гэтыя грыбы адносяцца да катэгорыі ўмоўна ядомых: у сырым выглядзе яны ўтрымліваюць таксічныя рэчывы, якія руйнуюцца пры награванні.

У маі жыхарка Прылукаў выявіла ў лесе трутовік серна-жоўты — ядомы грыб, які расце на ліставых дрэвах. Удалося сабраць цэлых 2,5 кг.

Таксама ёй трапляўся трутовік лускаваты, таксама вядомы як пярэстэц або заячнік. Гэты ядомы грыб расце не толькі на жывых, але і на мёртвых шыроколістых дрэвах, такіх як вяз, клён, вярба.
