Брытанская разведка агучыла шакавальную лічбу страт расіян
3- 28.05.2026, 10:48
- 3,198
Аналітыкі называлі гэтую інфармацыю «беспрэцэдэнтнай».
Расійская армія страціла за ўсю вайну ва Украіне толькі забітымі амаль 500 000 чалавек, заявіла Эн Кіст‑Батлер, дырэктар Цэнтра ўрадавай сувязі Вялікабрытаніі GCHQ (Government Communications Headquarters). «Пуцін адступае на полі бою, прычым новыя разведвальныя даныя паказваюць, што з пачатку канфлікту забіта ўжо амаль паўмільёна расійскіх салдат», — заявіла яна, паведамляе Sky News.
Як адзначае The Guardian, гэта першы выпадак, калі высокапастаўлены брытанскі чыноўнік пацвердзіў ацэнку страт Расіі ва Украіне, зробленую Вялікабрытаніяй на пятым годзе агрэсіі. Раней заходнія аналітыкі ацэньвалі колькасць загінулых на вайне расійскіх салдат і афіцэраў у 325 000 чалавек. У прыватнасці, такія падлікі па стане на студзень 2026 года прыводзіў вашынгтонскі Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS). Агульныя ж страты Узброеных сіл РФ ва Украіне, паводле яго даных, дасягнулі 1,198 млн чалавек.
Аналітыкі CSIS называлі гэтыя лічбы «беспрэцэдэнтнымі», падкрэсліваючы, што ніводная з вядучых краін не несла такіх стратаў пасля Другой сусветнай вайны.