Журфак БДУ застаўся без дэкана
- 28.05.2026, 14:02
- 1,048
Прозвішча Бяляева прыбралі з сайта факультэта.
На факультэце журналістыкі БДУ ужо як мінімум тыдзень няма дэкана. Раней гэтую пасаду займаў кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў, заўважыла «Точка».
Пра сыход Бяляева паведамленняў няма, аднак ягонае прозвішча прыбралі з сайта журфака і агульнага сайта БДУ. На месцы пасады дэкана імя там няма.
Акрамя таго, у ток-шоў «Будні» ад СБТВ і «Альфа Радыё» Бяляева цяпер прадстаўляюць толькі як палітолага і кандыдата гістарычных навук.
Невядома, калі дакладна і па якой прычыне Бяляеў пакінуў пасаду. Апошняя навіна, дзе ён названы дэканам, на сайце журфака БДУ з'явілася ў сярэдзіне мая 2026 года.
Аляксей Бяляеў стаў дэканам у лютым 2023 года, пасля таго як факультэт амаль пяць месяцаў не меў кіраўніка пасля сыходу Вольгі Самусевіч.
Аляксей Бяляеў — пастаянны ўдзельнік прапагандысцкіх шоу і мерапрыемстваў.