28 траўня 2026, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будуць неадкладна знішчаныя»: Падаляк папярэдзіў Лукашэнку

5
«Будуць неадкладна знішчаныя»: Падаляк папярэдзіў Лукашэнку
Міхаіл Падаляк
Фота: krymr.com

Тэрыторыя Беларусі сёння цалкам знаходзіцца ў зоне паражэння.

Саветнік кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю centrumeuropy.pl распавёў пра пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі.

Падаляк лічыць, што вайсковая актыўнасць на тэрыторыі Беларусі можа быць спробай Расіі падняць стаўкі:

— Асабліва ўлічваючы, што Беларусь перыядычна правакавае Польшчу, краіны Балтыі, ёсць пытанне Сувалкскага калідора і гэтак далей. То бок гэта спроба падняць перамоўныя стаўкі на фоне цяперашняй стагнацыі на лініі фронту, якую перажывае Расія.

Але з іншага боку — пра гэта кажуць прэзідэнт Зяленскі, галоўнакамандуючы генерал Сырскі і наша разведка — мы бачым шмат лагістычнай актыўнасці ў Беларусі вакол патэнцыйнага паўночнага фронту. Гэта робіцца для таго, каб расцягнуць сілы абароны Украіны. Гэта сапраўды нясе пэўныя рызыкі. Пытанне ў іншым — для мяне загадка, чаму так адбываецца. Па-першае, мы ўжо пабудавалі там лінію абароны, там дастаткова ўкраінскіх сіл, і няма неабходнасці перакідваць іх з іншых участкаў фронту.

Па-другое, тэрыторыя Беларусі сёння цалкам знаходзіцца ў зоне паражэння. Там ёсць важныя аб’екты, якія будуць неадкладна знішчаныя. І ўсё гэта Лукашэнка — чалавек, які ўжо 32 гады называе сябе прэзідэнтам — павінен разумець. Пытанне ў тым, ці захаваў ён суб'ектнасць — хутчэй не. Нават у адносінах з Расійскай Федэрацыяй. І таму мы рыхтуемся, у разе неабходнасці, да даволі хуткага правядзення адказнага абарончага ўдару.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках