«Такога сораму Расія не ведала гадоў 100»
1- 28.05.2026, 17:30
- 4,398
Z-блогер Рэмесло раскрытыкаваў візіт Пуціна ў Казахстан.
Расійскі Z-блогер Ілля Рэмесло назваў візіт Пуціна ў Казахстан прыніжальным для Расіі, заўважыў «Дыялог».
Прычынай для абмеркавання ў сацсетках стала не толькі агаворка Пуціна, які падчас выступлення не адразу змог вымавіць прозвішча прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, але і вынікі самой паездкі.
На думку Рэмесло, нягледзячы на падкрэслена цёплы прыём — картэж, суправаджэнне знішчальнікамі, публічныя знакі павагі і цырымоніяльныя мерапрыемствы — у выніку Казахстан атрымаў значна больш выгадаў, чым Масква.
Асаблівую ўвагу ён звярнуў на дамоўленасці аб будаўніцтве АЭС.
«Мы ім золата — яны нам пацеркі. Такога сораму Расія не ведала гадоў 100 дакладна. А потым будзе, як з Арменіяй: «Мы ж ім столькі бясплатна зрабілі... а яны...», — напісаў Рэмесло.
Палітолаг з іроніяй адзначыў, што Пуціну ўладкавалі максімальна ўрачысты прыём, уключаючы сумесную пасадку «дрэва сяброўства», аднак за знешнімі ўшанаваннямі, на яго думку, хаваецца прагматычны разлік Астаны.