У ракеце «Арэшнік» знайшлі кампаненты з Беларусі
3- 28.05.2026, 17:40
- 1,500
«Адзначыўся» завод «Інтэграл».
Некаторыя кампаненты ракетнага комплексу «Арэшнік» былі зроблены ў Беларусі, пра гэта на сустрэчы з еўрапейскімі пасламі заявіў намеснік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Уладзімір Власюк.
Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, платы комплексу ўтрымліваюць кампаненты, зробленыя ў нашай краіне і ў Расіі ў 2004–2014 гадах.
Уладзімір Власюк таксама адзначыў, што частка кампанентаў, выяўленых у ракетах, якімі Расія атакавала Украіну 24 мая, была зроблена на мінскім заводзе «Інтэграл», у прыватнасці гаворка ідзе пра мікрачыпы і платы.
Паводле слоў намесніка кіраўніка Офіса Зяленскага, у ракетах «Цыркон», «Калібр», «Х-101», а таксама ў дронах «Герань» былі выяўлены таксама кампаненты вытворчасці Швейцарыі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Кітая. Некаторыя з іх былі выраблены ў 2026 годзе.