28 траўня 2026, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу запэўнівае, што з Расіяй ваююць 56 краін

8
Шайгу запэўнівае, што з Расіяй ваююць 56 краін
Сяргей Шайгу
Фота: ТАСС

Сакратар Савета бяспекі РФ зрабіў чарговую абсурдную заяву.

Ва Украіне нібыта супраць Расіі ваююць 56 краін. Пра гэта расійскім прапагандыстам заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу, яго словы перадае ТАСС.

«Я б не стаў тут асобна вылучаць Германію. Таму што, калі казаць сумарна, то супраць нас фактычна ваююць 56 краін», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра сумесную вытворчасць далёкабойных беспілотнікаў ФРГ і Украіны.

Шайгу падкрэсліў, што немагчыма ўявіць далёкабойны беспілотны лятальны апарат без сістэмы кіравання.

«Вы ж не можаце ўявіць сабе перадачу даных без сённяшніх сучасных спадарожнікавых сістэм. Гэта і закладка палётнага задання, і карэкцыя ў ходзе руху, і шмат чаго іншага. Тут не толькі Германія, тут шмат хто ў гэтым паўдзельнічаў», — падкрэсліў сакратар Савета бяспекі РФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках