Politico: Ваенныя Японіі едуць на місію НАТА, каб вывучаць тактыку вайны ва Украіне
- 29.05.2026, 17:55
Рашэнне прынялі на фоне ўзмацнення ваеннага пераўзбраення Японіі.
Токіо накіруе чатырох вайскоўцаў Сіл самаабароны на місію НАТА для вывучэння баявога досведу і аналізу новых баявых тактык, паведамляе выданне Politico.
Персанал будзе размешчаны ў горадзе Вісбадэн, дзе місія Альянсу каардынуе ваенную дапамогу Украіне, трэніруе украінскіх байцоў і дапамагае з рамонтам тэхнікі.
На думку міністра абароны Японіі Сіндзіра Коідзумі, гэта падзея мае вялікае значэнне для краіны.
— Камандзіроўка азначае далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж Японіяй і НАТА, — сказаў ён.
Падкрэсліваецца, што такое рашэнне прынялі на фоне ўзмацнення ваеннага пераўзбраення Японіі і напружанасці ў адносінах з Расіяй і Кітаем.