Расія атакавала турэцкі карабель у Чорным моры
17- 29.05.2026, 17:31
- 21,332
Успыхнуў пажар, ёсць параненыя.
Уначы Расія мэтанакіравана атакавала дроном турэцкае судна, якое накіроўвалася з адэскага порта ў Турцыю. Пра гэта паведамляюць Ваенна-марскія сілы Украіны.
Адзначаецца, што быў атакаваны сухагруз ANT, які пад сцягам Вануату (краіна-суднаўладальнік — Турцыя) накіроўваўся з аднаго з партоў Адэскай вобласці ў Турцыю з грузам на борце.
У выніку траплення ў надбудову судна ўзнік пажар, аднак падраздзяленням Марскай пошукава-выратавальнай службы і Ваенна-марскіх сіл Украіны ўдалося хутка яго лакалізаваць.


У той жа час у выніку ўдару пацярпелі двое членаў экіпажа, іх аператыўна эвакуявалі катэрамі Ваенна-марскіх сіл Украіны і даставілі ў медыцынскую ўстанову.

