БПЛА ўдарылі па Маскве і Маскоўскай вобласці
15- 3.05.2026, 9:14
- 10,942
Стала вядома пра наступствы атакі.
Познім вечарам 2 мая і пасля поўначы Маскву і вобласць атаквалі беспілотнікі. Расійскія ўлады заяўляюць пра нібыта падзенне абломкаў і паведамляюць пра наступствы, піша «Фокус».
У выніку атакі дронаў у Падмаскоўі нібыта загінуў мужчына. Пра гэта паведаміў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў.
«Сёння над Маскоўскай вобласцю сіламі ППА і сродкамі РЭБ было збіта 6 варожых беспілотнікаў — над Істрай, Адзінцавам, Чэхавам, Солнечногорскім, Валакаламскім і Каломнай, адзін — падаўлены РЭБ», — гаворыцца ў паведамленні чыноўніка.
У той жа час Вараб’ёў не стаў удакладняць наступствы атакі, а толькі дадаў, што «на месцах падзення абломкаў дронаў» працуюць аператыўныя службы.
Тым часам губернатар Масквы Сяргей Сабянін каля 00:30 паведаміў пра збіццё дрона, які ляцеў на сталіцу РФ.
«На месцы падзення абломкаў працуюць спецыялісты экстрэнных службаў», — адзначыў Сабянін.
У маскоўскіх Telegram-каналах паведамляюць, што гэта быў па меншай меры дзесяты дрон, які ляцеў на расійскую сталіцу.
Інфармацыя пра атаку і яе наступствы ўдакладняецца.