Папа Рымскі Леў XIV асудзіў парушэнні свабоды слова
- 3.05.2026, 18:16
Пантыфік зрабіў заяву ў Сусветны дзень свабоды прэсы.
Папа Рымскі Леў XIV у Сусветны дзень свабоды прэсы асудзіў парушэнні свабоды слова і ўшанаваў памяць журналістаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
«Сёння мы адзначаем Сусветны дзень свабоды прэсы... на жаль, гэтае права часта парушаецца, часам у відавочнай форме, часам у больш схаваных формах», — сказаў ён у прапаведзі пасля штотыднёвай нядзельнай малітвы.
Папа заклікаў вернікаў памятаць пра журналістаў і рэпарцёраў, якія не выжылі падчас працы ў гарачых кропках.
У сваіх мінулых выступах кіраўнік Каталіцкага Касцёла называў журналістыку апорай грамадства і дэмакратыі, а інфармацыю — грамадскім дабром, якое трэба абараняць і ахоўваць ад маніпуляцый.