У МЗС Германіі заклікалі Іран адмовіцца ад ядзернай зброі
4- 3.05.2026, 19:14
І адкрыць Армузскі праліў.
Кіраўнік МЗС Германіі Ёган Вадэфуль заявіў, што Берлін і Вашынгтон падзяляюць «адну і тую ж мэту» ў дачыненні да Ірана. У прыватнасці, ідзе пра ядзерную зброю і Армузскі праліў.
Пра гэта паведамляе CNN.
У сваіх сацсетках Вадэфуль распавёў, што сёння ў яго адбылася тэлефонная размова з кіраўніком МЗС Ірана Абасам Арагчы. Падчас гэтай размовы нямецкі міністр падкрэсліў, што Берлін падтрымлівае вырашэнне пытання шляхам перамоваў.
«Як блізкі саюзнік ЗША, мы падзяляем адну і тую ж мэту: Іран павінен цалкам і пераканаўча адмовіцца ад ядзернай зброі і неадкладна адкрыць Армузскі праліў», — напісаў Вадэфуль, паведаміўшы, што ён сказаў іранскаму калегу.
CNN адзначае, што гэтыя словы кіраўніка МЗС Германіі збліжаюць Германію і ЗША ў перыяд дыпламатычнай напружанасці паміж краінамі.