Найтаннейшая кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000
2- 4.05.2026, 16:26
- 1,980
Як яна выглядае.
«Онлайнер» паведамляе, што ў маі самае бюджэтнае жыллё каштуе ўжо $65 000 у эквіваленце.
Кватэра знаходзіцца ў дзевяціпавярхоўцы 1977 года на вуліцы Ратмістрава. Яе плошча — трохі больш за 34 «квадраты».
Інтэр’ер — якасны еўрарамонт. Вось як яго апісвае сам уласнік: «У кватэры заменены шклопакеты, лоджыя зашклёная, добрыя драўляныя міжпакаёвыя дзверы. Плітка на падлозе ў кухні, калідоры і санвузлах у добрым стане. На падлозе ў пакоі — паркет. Вам засталося толькі пераклеіць шпалеры».
Мэбля засталася толькі на кухні (там стаіць паўнавартасны гарнітур) і ў калідоры — шафа, люстэрка, тумба. А вось асноўны пакой ад рэчаў ужо вызвалілі — можна завозіць сваё.
Такі варыянт абыдзецца ў $65 000 у эквіваленце.




