7 траўня 2026, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра практыку маўчання

4
Пра практыку маўчання
Аляксандр Марозаў

Маральны сэнс узнік у зусім іншай плоскасці.

У межах практык камемарацыі (калектыўнай памяці) у маім пакаленні ёсць устойлівы наратыў: дзед (ці бацька), якія прайшлі «усю вайну», адзначалі 9 мая моўчкі, нічога не расказвалі, на пытанні маладога пакалення: маўляў, раскажы пра гераізм, ухіляліся ад усяго «гераічнага» (і ўвогуле палітычнага) і ў лепшым выпадку распавядалі нейкія дробныя бытавыя эпізоды.

Пазней, ужо ў постсавецкі перыяд, гэтаму маўчанню пачалі надаваць маральны сэнс. Прыблізна ў такой логіцы: вайна была народнай бядой, і амаральна гучна трубіць пра перамогу.

Аднак на гэта можна паглядзець з іншага боку. Практыка маўчання, якую мы сёння супрацьпастаўляем «казённаму трыумфалізму», была татальнай практыкай пакалення, якое «маўчала пра ўсё» сваё мінулае. «Знайшоў — маўчы, страціў — маўчы» (прыказка гэтага пакалення).

Маўчалі з некалькіх прычын, і адна з іх — уласныя біяграфіі неслі небяспеку праз чысткі і «лінію партыі», лішняе лепш было не згадваць. Таму маўчалі пра ўсё: пра ўдзел у грамадзянскай вайне, пра рэпрэсіі, пра фінскую вайну, пра ўдзел у падзеле Польшчы, пра абставіны ўдзелу ў «вялікіх будоўлях» і г.д., і г.д. Інакш кажучы, ніякага асаблівага «маральнага сэнсу» ў гэтым маўчанні не было.

Маральны сэнс узнік у зусім іншай плоскасці: калі вялікія групы філолагаў і гісторыкаў пачалі вывучаць паўсядзённыя практыкі вайны, блакады, партызанскага руху, ГУЛАГу — як рэальнае бытаванне «мовы гвалту» і сацыяльных практык гвалту. Менавіта гэта вяло да «ніколі больш!», а не да «пурытанскага маўчання».

Потым — на наступным павароце — уся гэтая праца дзеля «ніколі больш!» была знішчана «вертухаямі». Пуцінізм навязаў не «героізацыю вайны», а апісанне гісторыі ХХ стагоддзя вачамі НКВД, гэта «вертухайская героізацыя». Што асабліва яскрава бачна, напрыклад, па вытэсненні ўсёй тэматыкі этнічных дэпартацый.

Інакш кажучы, супраць «перамогабесся» стаіць не маральная сіла маўчання, а маральная сіла вывучэння і вынясення ў актыўную публічную плоскасць, напрыклад, «блакадных дзённікаў» або літаратурнай спадчыны Гросмана. Прыблізна так я цяпер гэта бачу.

Аляксандр Марозаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках