Пажары ў Пермі: горад атакавалі беспілотнікі ЗСУ
2- 7.05.2026, 11:36
- 2,002
У горадзе зачынены аэрапорт.
Удзень 7 мая ў Пермі пасля ўвядзення рэжыму пагрозы беспілотнікаў былі зафіксаваныя выбухі. У горадзе спрацавалі сірэны, а мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках паведамлялі пра магчымыя ўдары па прамысловых раёнах і ўзгаранні пасля атакі беспілотнікаў.
Сітуацыю пацвярджаюць рэгіянальныя СМІ. У шэрагу школ была абвешчана эвакуацыя, а аэрапорт «Вялікае Савіна» часова абмежаваў прыём і адпраўку рэйсаў. Рэжым «беспілотнай небяспекі» ў Пермскім краі ўвялі раніцай а 9:40 па Мінску, усе экстранныя службы былі прыведзены ў гатоўнасць.
Таксама адзначаецца, што гэта не першы падобны інцыдэнт у рэгіёне за апошні час. Падзеі адбыліся на фоне паведамленняў пра начную масавую атаку беспілотнікаў, падчас якой, паводле дадзеных Мінабароны РФ, сродкі СПА нібыта знішчылі 347 беспілотнікаў над 21 рэгіёнам краіны.