Прыватны капітал можа паскорыць еўрапейскае пераўзбраенне
- 7.05.2026, 12:07
Але бізнес мае патрэбу ў паслабленнях.
Еўропа спрабуе паскорыць пераўзбраенне на фоне зацяглай вайны ва Украіне і нарастаючай трывогі з-за магчымай пагрозы з бокуРасіі. Аднак галоўная праблема — не толькі грошы, а няздольнасць еўрапейскай абароннай прамысловасці хутка вырабляць узбраенне ў патрэбных маштабах, піша CEPA (пераклад — сайт Charter97.org).
Аўтары новай аналітыкі лічаць, што традыцыйная мадэль дзяржаўных заказаў больш не працуе ва ўмовах сучаснай вайны. На змену «даліне смерці» для абаронных інавацый прыйшла «даліна вытворчасці» — тэхналагічныя рашэнні ёсць, але прамысловасць не паспявае іх выпускаць.
У якасці прыкладу прыводзіцца Украіна, якая за апошнія гады рэзка павялічыла вытворчасць ваенных тэхналогій. У 2025 годзе краіна выпусціла больш за 4 млн дронаў і плануе выпусціць 7 млн у гэтым годзе — больш, чым усе краіны НАТА разам узятыя. Украінскія марскія беспілотнікі «Магура» ўжо знішчылі або пашкодзілі каля 15 расійскіх караблёў у Чорным моры.
Эксперты лічаць, што паскорыць пераўзбраенне Еўропы можа прыватны капітал. За апошнія гады інвестыцыі венчурных фондаў у абаронныя тэхналогіі выраслі амаль у дзесяць разоў. У ЗША буйныя кампаніі ўжо ўкладаюць мільярды долараў у аўтаномныя сістэмы, гіпергукавую зброю і штучны інтэлект для войска.
У Еўропе ж галоўнымі перашкодамі застаюцца складаныя правілы і абмежаванні для інвестараў. Аналітыкі заклікаюць ЕС тэрмінова змякчыць правілы для банкаў, пенсійных фондаў і замежных інвестыцый, інакш еўрапейская абарона рызыкуе прайграць гонку з часам.